Apr. 20th, 2004

priestal: (Default)
мы приходим на могилы своих усопших сродников и приветствуем их словами ХРИСТОС ВОСКРЕСЕ!, на что они должны ответить ВОИСТИНУ ВОСКРЕСЕ!
priestal: (Default)
1 На трэйці дзень было вясельле ў Кане Галілейскай, і Маці Ісусава была там.
2 Быў таксама запрошаны Ісус і вучні Ягоныя на вясельле.
3 І як нехапала віна, дык Маці Ісусава кажа Яму: віна няма ў іх.
4 Ісус кажа Ёй: што Мне і Табе, жанчына? яшчэ ня прыйшла гадзіна Мая.
5 Маці Ягоная сказала слугам: што скажа Ён вам, тое і зрабеце.
6 А было там шэсьць каменных посудаў на ваду, якія стаялі паводле звычаю ачышчэньня Юдэйскага, умяшчаючы ў сябе па дзьве ці па тры меры.
7 Ісус кажа ім: напоўніце посуды вадою. І напоўнілі іх па бераг.
8 І кажа ім: цяпер чэрпайце і нясеце да распарадчыка вясельля. І панесьлі.
9 А калі распарадчык скаштаваў вады, якая зрабілася віном, - а ён ня ведаў, адкуль гэтае віно, ведалі толькі слугі, якія чэрпалі ваду, - тады распарадчык кліча маладога
10 і кажа яму: кожны чалавек падае спачатку добрае віно, а калі паўпіваюцца, тады горшае; а ты добрае віно зьбярог дагэтуль.
11 Так заклаў Ісус пачатак цудаў у Кане Галілейскай і зьявіў славу Сваю; і ўверавалі ў Яго вучні Ягоныя.
(Иоан.2:1-11)


Адразу пасьля Нядзелі пра апостала Фаму ў царкве чытаецца гэты ўрывак Эвангельля... Ці выпадкова гэта, ці не, аднак, вядома, можам прасачыць яўную сувязь. Аб'ядноўвае гжтыя два эпізода тэма веры.
Гасподзь стварае цуд, але не бяз дапамогі людзей, якія паверылі Яму і не ўспрынялі якжарт Яго такі вельмі дзіўны загад: "цяпер чэрпайце і нясеце да распарадчыка вясельля". Сказана проста - "и панесьли". У іх ня было сумненьняў, што распарадчык вясельля скаштуе "вады, якая зрабілася віном".
У нас бывае зусім наадварот. Чамусьці і робім тое, што загадваюць у царкве. І можа нават верым.. да нейкай ступені. Прачыталі тое, што нам сказалі, паслухалі, "вычыталі", "выстаялі"... Карацей, выканалі інструкцыю.. А яно... не працуе. Жыццё нашае не зьмяняецца, грахі паўтараюцца, Бог фактычна застаецца абстракцыяй розуму, вераспавяданьне зводзіцца да дэманстрацыі пакорнасьці перад нейкай вышэйшай сілай. Нам налілі вады, і мы панесьлі... Усё зроблена, як трэба. Але што мы панесьлі? Зразумела, воду... Не хапае нам веры на тое, каб паверыць, што замест вады будзем чарпаць віно. Не хапае веры, каб запрацавала благадаць, якая ператварае не толькі воду ў віно, але робіць нас істотамі іншай, кардынальна вышэйшай якасьці.
------
Трэба зьвярнуць увагу і на тое месца, дзе распарадчык вясельля здзіўляецца, што "кожны чалавек падае спачатку добрае віно, а калі паўпіваюцца, тады горшае; а ты добрае віно зьбярог дагэтуль".
Гэтыя словы можна разумець у розных планах. Зараз нас цікавіць тое, што найбольш актуальна - як захаваць тое віно веры, хоць якое, але здабытае намі на працягу Вялікага посту. Вельмі часта сьвята Пасхі выглядае нібыта яскравы і каляровы паветраны шар, які адразу пачынае здувацца, калі не выбухае адразу. І ўжо праз некалькі тыдняў мы не пазнаем сябе. Ці гэта ў нас гарэла сэрца жаданьнем духоўнага подзьвігу, ці гэта ня мы крок за крокам уздымаліся па лесьвіцы пакаяньня? І здавалася вось-вось вогніішча веры распаліцца і асьветліць-асьвяціць нашыя пацямнелыя душы...
Але вось мы зноў у мітусьні гэтага шэрага жыцця, са сваімі знаёмымі жарсьцямі, дробнымі перажываньнямі і штодзённымі турботамі... Як гэта атрымалася? Мы ня здолелі захаваць тое, што здабылі... Добрае ці ня вельмі, але нейкай моцнасьці віно...
Чаму? Таму што ставім сябе ў залежнасць ад рытму, якому падпарадкоўваецца гэты сьвет. Таму, што застаемся людзьмі не свайго Царства Божага, а гэтай чужой дзяржавы д'ябала. Мы не заўсёды памятаем, што мы пасланцы сапраўды цывілізаванага сьвету ў гэтай дзікай краіне, што стыль нашага жыцьця не павіны залежыць ад звычаеў мясцовых дзікуноў. Мы можам назіраць за гэтымі звычаямі, уважліва адносіцца да іх, але не падпарадкоўвацца, а наадварот - рабіць усё, каб гэтыя дзікуны сталі разам з намі грамадзянамі Новай Краіны - Царства Нябеснага.

По русски: )

March 2017

S M T W T F S
   1234
567891011
12131415161718
1920212223 2425
262728293031 

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 21st, 2025 09:06 pm
Powered by Dreamwidth Studios